Жыгуліна заявіла, што прыйшла ў кватэру з дазвола Удальцова, калі там ужо скончыўся ператрус. За ёй нібыта зайшлі жонка Удальцова і яго адвакат. Яны сказалі, што журналістка знаходзіцца ў іх без дазволу гаспадароў і цяпер будзе ў іх пад арыштам. Тэлеканал НТВ сцвярджае, што ў Жыгулінай спрабавалі нават адабраць тэлефон і відэакамеру.

 Прэс-служба тэлеканала паведамляе, што журналістка звязалася з паліцыяй і супрацоўнікі МУС вывелі яе з кватэры. Жыгуліна падасць заяву ў аддзел унутраных спраў “Нагацінскі затон” і такім чынам дасць падставы для расследавання дзеянняў апазіцыянера.

 Адвакат Удальцова Віялета Волкава паведаміла, што журналістка ўжо падала заяву, у тым ліку і на яе, аб незаконным пазбаўленні волі. Пры гэтым адвакат сцвярджае, што Жыгунова незаконна таемна зайшла ў кватэру. Сам гаспадар не даваў ёй дазволу і не бачыў, калі яна туды ўвайшла.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»