Дыпламат мае намер сустрэцца са старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёнам Шапірам, паведамляе прэс-служба пасольства.
 
10 чэрвеня пасол Вайль возьме ўдзел ва ўрачыстым богаслужэнні ў лютэранскай царкве ў Гродне.
 
Евангелічна-лютэранская суполка ў Гродне была ўтворана ў 1793 годзе. У рамках праграмы захавання культурнай спадчыны ўрад Федэратыўнай Рэспублікі Германія прадаставіў сродкі, каб зрабіць свой унёсак у рэстаўрацыю і рамонт царквы – гістарычнага аб’екта агульнай беларуска-нямецкай культурнай спадчыны.
 
Урачыстае богаслужэнне пройдзе ў нядзелю, 10.06.2012 г, пачнецца у 10.00 гадзін па адрасе: вул. Акадэмічная, 7А

Поделиться ссылкой: