Перамога ў барацьбе за дом?

4

Нагадаем, што супрацьстаянне ўладальніка дома па вуліцы 1-я Уманская Аляксея Васкабовіча з гарадскімі ўладамі цягнецца ўжо даўно. Увесь гэты час ён дамагаўся праз суд адпаведнай кампенсацыі за свой прыватны дом, які хацелі знесці быццам бы ў сувязі з будаўніцтвам метро. Тыя варыянты, што прапаноўвалі улады, Васкабовіча не задавальнялі.

— Замест цаглянага дома павышанай камфортнасці плошчай 210 квадратных метраў, з якога хацелі выселіць, нам вызначылі адну пяціпакаёўку (172 кв.м) на тры сям’і, — распавядаў Аляксей Міхайлавіч. — Кухня менш за 10 кв.метраў! І ўвогуле, давалі плошчу меншую, чым была. Як такое можа быць? Ёсць жа закон. Для каго ён напісаны?

Аляксей Васкабовіч барацьбу не спыняў, але, па яго ж словах, спадзяванні на справядлівы разгляд справы былі малыя. І вось суд Маскоўскага раёна Мінска нечакана адмяніў рашэнні Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёна, КУП “Дырэкцыя па будаўніцтве метрапалітэна” і даў магчымасць бакам урэгуляваць канфлікт мірным шляхам.

— Зараз лепшым варыянтам для мяне было б тое, каб прадаставілі такі ж дом, — кажа Аляксей Міхайлавіч. — Можна нават крыху меншай плошчай. Калі гэта гарадскія ўлады не задавальняе, няхай кампенсуюць у поўным аб’ёме плошчу — прадаставяць тры кватэры. Згодны я і на прыстойную грашовую кампенсацыю, самі пабудуемся. На працягу тыдня адміністрацыя Маскоўскага раёна павінна даць мне адказ і прапанаваць варыянты…

Перамога ў барацьбе за дом?

Фота: Уладзімір Чудзянцоў


Няма запісаў для адлюстравання