Створаны камітэт па ўшанаванні памяці Віталя Сіліцкага

4

Віталь Сіліцкі скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці сацыялогія, атрымаў ступень магістра ў Цэтральнаеўрапейскім універсістэце ў  Венгрыі і доктара паліталогіі ў Ратгерскім універсітэце, ЗША.  Віталь стажыраваўся ў Міжнародным форуме даследаванняў дэмакратыі (Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі, ЗША) і ў Стэнфардскім універсітэце.

Атрымаўшы бліскучую заходнюю адукацыю, ён вярнуўся ў Беларусь, дзе зрабіў  значны ўнёсак у развіццё беларускай паліталагічнай супольнасці.
Пасля сябе ён пакінуў нямала ідэяў. Таму яго сябры і калегі стварылі Камітэт памяці, каб справа, распачатая Віталём, мела працяг. Сярод мерапрыемстваў ушанавання памяці — стыпендыя і прэмія імя Сіліцкага, а таксама выданне шэрагу яго  кніг.

На прыкладзе працы Віталя Сіліцкага, лічаць стваральнікі Камітэту, магчыма даць імпэт цэламу шэрагу маладых і таленавітых даследчыкаў працаваць у Беларусі і дзеля Беларусі, сёння і ў будучыні; выхаваць новую генерацыю навукоўцаў.

У Камітэт памяці ўжо ўвайшлі каля трыццаці вядомых беларускіх і замежных грамадскіх і навуковых дзеячоў.
Першы дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследванняў, доктар паліталогіі Віталь Сіліцкі пайшоў з жыцця 11 чэрвеня 2011 пасля цяжкай хваробы.


Няма запісаў для адлюстравання