Больш за ўсіх пастараліся слуцкія ўмельцы. У раёне выяўлена і канфіскавана 398 літраў самагону, брагі і фальсіфіцыраваных спіртных напояў. Толькі ў лясных сховах самагоннага мінізавода паблізу вёскі Паўлаўка знойдзена 10 літраў гатовай прадукцыі і 320 літраў брагі. Слуцакі апярэдзілі ўсіх і ў нелегальным гандлі спіртным: за тыя ж два тыдні выяўлена 20 правапарушэнняў у забароненай бізнес-сферы – больш, чым у чатырох суседніх раёнах разам узятых. Апроч таго, у ходзе аблавы ў слуцакоў выявілі і ліквідавалі тры самагонныя апараты.

Другое месца ў самагонным бізнесе займае Салігорскі раён (390 літраў “самапальнай” прадукцыі); на трэцім – Старадарожскі раён (300 літраў); на чацвёртым – Любанскі (108 літраў); на пятым – Копыльскі (74 літры).

Пра якасць самагоннай прадукцыі нічога не паведамляецца. Але, паводле чутак, “старадарожка” па-ранейшаму карыстаецца павышаным попытам сярод аматараў “народнага зелля”.

Поделиться ссылкой: