Прыярытэт – расійскаму хламу?..

0
Самае пікантнае ў задуманым новаўвядзенні тое, што яно скіравана на падтрымку… расійскага аўтапрома. Мяркуецца, што экалагічны ўтылізацыйны збор будзе аплочвацца на мытні адначасова з выплатай усіх падаткаў. Але калі аўтамабіль сабраны на тэрыторыі Расіі, то плацёж можа быць ажыццёўлены да пастаноўкі аўтамабіля на ўлік. Пры гэтым разглядваецца варыянт, калі на аўто расійскай зборкі падаткаў увогуле не будзе, альбо яны не перавышацьмуць 300 долараў. І гэта ў той час, калі на ўсе астатнія іншамаркі падатак складзе ад 795 долараў да 19 600 долараў – у залежнасці ад узросту машыны і аб’ёма рухавіка. Усе сродкі ад зказбору пойдуць у казну дзяржавы, якая нібыта зоймецца ўтылізацыяй старых аўто…


Няма запісаў для адлюстравання