У дакуменце адзначаецца рост антыдэмакратычных тэндэнцый у Вугоршчыне і Ўкраіне, якія могуць распаўсюдзіцца на іншыя краіны рэгіёну. Паводле  Freedom House ў 2011 годзе адбылося істотнае пагаршэньне сітуацыі ў Беларусі.

Freedom House вылучае 7 парамэтраў, сярод якіх – стан грамадзянскай супольнасці, выбарчага працэсу, мэдыяў, узровень карупцыі і іншыя. Ацэнка робіцца па 7-бальнай шкале, 1 бал азначае найлепшае становішча, 7 – найгоршае.

Па выніках 2011 году  Freedom House адносіць да паўкансалідаваных дэмакратый у рэгіёне Харватыю, Сербію, Чарнагорыю і Македонію, да гібрыдных рэжымаў – Украіну, Грузію і Малдову, да паўкансалідаваных аўтарытарных рэжымаў – Арменію, да кансалідаваных аўтарытарных рэжымаў – Азэрбайджан, Беларусь, Кіргізстан, Расію, Таджыкістан, Туркменістан і Ўзбекістан.  За год ацэнка Беларусі знізілася з 6.57 да 6.68 балаў, паводле Freedom House, горшая, чым у Беларусі, сітуацыя толькі ў Туркмэністане і Ўзбекістане.

Дынаміка рэйтынгу Беларусі паводле Freedom House

2003200420052006200720082009201020112012

6.46

6.546.646.716.686.716.576.56.576.68

У дакладзе адзначаецца, што стан дэмакратыі ў краінах Эўразіі ці пагоршыўся ці застаўся без зьменаў. Асцерагаючыся пераносу досведу паўстанняў у арабскім свеце, аўтарытарныя рэжымы ў Беларусі, Азэрбайджане і Казахстане абрынулі рэпрэсіі на незадаволеных. У справаздачы гаворыцца, што ўціск палітычнай апазыцыі ў Беларусі, які распачаўся пасьля ашуканскіх прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году,  працягваўся ў 2011 годзе. Сотні ўдзельнікаў акцый пратэсту зазналі перасьлед, былі затрыманыя і асуджаныя. Другая хваля рэпрэсій адбылася ў чэрвені і ліпені супраць удзельнікаў бяскрыўных акцый бязмоўных аплядысментаў. Гэтая хваля суправаджалася палітычна матываванымі арыштамі і асуджэннем вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Паводле Freedom House, у Беларусі за год адбылося пагаршэнне сітуацыі ў опцыях незалежнасць і якасць судовай сістэмы, становішча грамадзянскай супольнасці і ўзровень карупцыі.

Што тычыцца сітуацыі ў іншых краінах рэгіёну, то паводле Дэвіда Крэмэра, прэзідэнта  Freedom House, «прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан і ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч усталі на шлях разбурэння сістэмы стрымлівання і супрацьвагаў. Яны, здаецца, дамагаюцца «пуцінізацыі» сваіх краін, што выглядае парадаксальным, калі ўлічыць, што ў самой Расіі пуцінізм у значнай ступені дыскрэдытаваны ў мінулым годзе, а простыя расійцы ўсё часцей імкнуцца дамагацца гарантый падсправаздачнасці і транспарэнтнасці ўлады».
У прэс-рэлізе арганізацыі адзначаныя наступныя тэндэнцыі ў рэгіёне:

– У Расіі ашуканскія парламэнцкія выбары і перспэктывы перадвызначанай прэзідэнцкай улады выклікалі шырокія пратэсты ў снежні, але ўлады адмовіліся ад масавых рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці. Тым не менш, улады працягваюць выкарыстоўваць судовую сістэму як сродак запалохвання і пераследу грамадзянскіх актывістаў.

– Роля грошай у палітыцы і эканамічная ўразлівасць сродкаў масавай інфармацыі зяўляюцца адным з крытэрыяў глыбіні і трываласці дэмакратыі ў новых краінах ЕЗ. Выклік дэмакратыі пагаршаецца працяглым эканамічным крызісам, паколькі ўрады змагаюцца з ім непапулярнымі мерамі жорсткай эканоміі.

– Пагаршэнне якасці і незалежнасці судовай сістэмы з’яўляецца праблемай амаль у кожнай транзітнай краіне рэгіёну. У 8 краінах – Албаніі, Азербайджане, Беларусі, Балгарыі, Вугоршчыне, Казахстане, Расіі і Ўкраіне – назіраецца рэгрэс паводле гэтага паказніка.

Поделиться ссылкой: