БХД выступіла супраць дэпартацыі Андрэя Пыжыка

3

Прадстаўнікі аргкамітэту пішуць: “Андрэй Пыжык відавочна з’яўляецца палітуцекачом, і пры яго дэпартацыі ў Беларусь ён з вялікай доляй верагоднасці стане ахвярай палітычнага пераследу па надуманых уладамі крымінальных справах. Яго выдача будзе безумоўнай памылкай польскіх уладаў. Гэтага дапусціць нельга. 

Справа Андрэя Пыжыка вельмі шчыльна перагукаецца са справай іншага беларускага палітуцекача, бізнэсоўца Андрэя Жукаўца, якога таксама па надуманых абвінавачваннях беларускага рэжыму спрабавалі дэпартаваць з Польшчы. Аднак пасля шырокага грамадскага розгаласу польскія ўлады адмовіліся перадаваць яго ў Беларусь. 

Спадзяемся, што шырокае грамадскае абурэнне засцеражэ польскія ўлады ад памылковых памкненняў і выдача Андрэя Пыжыка не адбудзецца”.

Следчы ўцёк у Польшчу пасля таго, як адмовіўся распачаць крымінальную справу супраць «афганца» сустаршыні аргкамітэту па стварэнні ГА “Абаронцы Айчыны” Аляксандра Камароўскага, калі той вылучаўся ў жодзінскі гарсавет. Замест гэтага Андрэй Пыжык зрабіў адкрытую заяву пра тое, як фальсіфікуюцца справы «палітычных» у Беларусі. У Польшчы ён выступаў у якасці эксперта ў фільме «Белсату» «Страх у краіне спакою», прысвечаным тэракту ў менскім метро. Пасля гэтага беларускі бок падаў яго ў вышук праз «Інтэрпол».


Няма запісаў для адлюстравання