Рада падкрэслівае, што гэта не першы выпадак нападкаў на акадэмiчнага дырэктара BISS. Кампанія цкавання пачалася з канфіскацыі кампутара на літоўска-беларускай мяжы 19 студзеня 2011 года. 6 красавіка 2012 года супрацоўнікі РУУС Цэнтральнага раёна адабралі ў Аляксея Пікуліка пашпарт, пратрымаўшы яго ў пастарунку 8 гадзін.

Рада выказвае неўразуменне з прычыны  таго, чаму навуковая і аналітычная дзейнасць зрабілася ў нашай краіне аб’ектам палітычнага пераследу.

Рада BISS заклікае беларускіх незалежных аналітыкаў і надалей працягваць сваю дзейнасць па неперадузятых даследаваннях Беларусі і захоўваць высокія стандарты прафесіяналізму, нягледзячы на запалохванні.

Поделиться ссылкой: