Пракуратура спрабуе спыніць крадзяжы каляровых і чорных металаў на Піншчыне

5

Яны набывалі маталалом, у тым ліку той, што быў скрадзены ў насельніцтва, каб потым здаваць яго арганізацыям-нарыхтоўшчыкам. Даход атрымліваўся за кошт розніцы ў цэнах.

Каб спыніць крадзяжы, яшчэ напачатку года пракуратура ініцыявала сумеснае пасяджэнне супрацоўнікаў МУС, падаткавікоў і прадстаўнікоў некаторых пінскіх прадпрыемтваў. У выніку прынялі рашэнне, якое прадугледжвае ўзаемнае інфармаванне аб грамадзянах, якія набываюць металалом, а таксама правядзенне рэйдавых праверак. 

Цягам года арганізацыі, якія займаюцца нарыхтоўкай металалома, прадставілі звесткі пра тах асобаў, якія сістэматычна здаюць метал.

Крадзяжы металалома для яго далейшага продажу — з’ява, характэрная не толькі для Піншчыны. У сельскай мясцовасці яна займае адно з прыярытэтных месцаў сярод заняткаў у сферы незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.


Няма запісаў для адлюстравання