Калі ты не ведаеш, што будзе заўтра…

1

Яна датычыць тарыфнага плана WEB Лёгкі. Калі падключыцца на яго, інтэрнэт будзе каштаваць 39 рублёў за мегабайт, а абаненцкая плата складзе 9 900 рублёў.

«Можа, заўтра будзе сонейка, а можа, пойдзе дождж. Магчыма, заўтра да мяне прыйдзе геніяльная думка… ці я проста вазьму выходныя. Можа, заўтра я страчу памяць ці згублю галаву. Ці свой ровар. А можа, проста набуду зайчаня.

Калі ты не ведаеш, што будзе заўтра, прапануем табе новы тарыфны план без фіксаванага трафіку — WEB Лёгкі ад Velcom», — гаворыцца ў відэароліку.

Апроч таго, на радыёстанцыях круцяць аўдыёверсію рэкламы. У ёй галоўны ролік вырашае, які накірунак музыкі ён будзе слухаць заўтра — джаз, рок ці нават рэгі. Пэўнасці няма, таму яму і зноў-такіпрапануюць WEB Лёгкі ад Velcom.

Раней беларускамоўныя рэкламныя кампаніі запускаў іншы мабільны аператар, Life:). Відэаролікі турэцкай кампаніі складаліся з песні па-беларускуі расійскамоўнага рэкламнага закліка Вадзіма Галыгіна далучацца да сеткі.

Першы каментар пад нататкай на сайце «Нашай Нівы»:

«Смяяўся, калі пабачыў гэтую рэкламу. Сапраўды для беларусаў: калі ты не ведаеш, што бузде заўтра…»


Няма запісаў для адлюстравання