Абвінавачванні выстаўлены чатыром беларусам. Траіх судзяць разам з расіянамі і украінцамі. Усе яны ўтрымліваюцца ў горадзе Зінтан баявой групіроўкай. Яшчэ адзін наш зямляк утрымліваецца ў палоне ў горадзе Міціга.

Сёння павінна адбыцца чарговае слуханне па справе, у якой праходзяць менавіта тры беларусы. Папярэдняе  пасяджэнне прайшло 21 мая, на ім прысутнічаў амбасадар Беларусі ў Лівіі Анатолій Стэпусь.

Ніякіх каментароў афіцыйны бок не дае, хаця надзею, што выратаваць беларусаў ад смерці атрымаецца, не губляе.

Дарэчы, яшчэ у красавіку Анатолій Стэпусь наведаў беларускіх палонных. Яны скардзіліся на ўмовы ўтрымання, расказвалі, што іх могуць суткі не выводзіць у туалет… Аднак пасля перамоў у прэсе з’явілася інфармацыя, што санітарныя ўмовы іх утрымання палепшыліся, іх два разы на дзень выводзяць на свежае паветра.

Поделиться ссылкой: