Цікава, што раней гэты твор ужо існаваў як “Песня о Витебске” ў рускамоўным варыянце. І кода – фінальнная частка твора – часткова засталася не беларускай. “Многая лета” – гэта ўсе-ткі рускамоўная версія пажадання дабрабыту на шмат гадоў падчас праваслаўнага богаслужэння. Гімн Віцебска, магчыма, будзе такім:

Па-над Віцебскам цераз вякі

Храм Успення каўчэгам ляціць.

Вольга мудрая ўзмахам рукі

Загадала: «Тут гораду быць!»

Благавешчанскі храм сэрцу люб.

У ім, на нашай Прыдзвінскай зямлі,

Заручаўся князь Неўскі на шлюб,

Хвалі дзвінскія ў сведках былі.

Прыпеў:

Горад над Дзвіной

Любім нездарма –

Родны Віцебск мой,

Лепшага няма!

Хай цябе заўжды

Зберагае Спас!

Лік Яго святы

На гербе ў нас.

Твае таленты славіць сусвет:

Між сузор’яў нябесных планет,

Навуковец, мастак і паэт

Свой высокі пакінулі след!

Тыя ордэны, што на сцягах –

Гэта доказ пра доблесць і плён,

Пра вялікі і велічны шлях

І пляяду славутых імён!

Прыпеў:

Горад над Дзвіной

Любім нездарма –

Родны Віцебск мой,

Лепшага няма!

Хай цябе заўжды

Зберагае Спас!

Лік Яго святы

На гербе ў нас.

Кода:

Стаў нашым лёсам

Ты назаўсёды,

А ні забыць цябе,

Ні разлюбіць!

Нас аб’яднала

І доля, і мэта!

Віцебску многая,

Многая лета!

Многая лета!

Многая лета!

Многая, многая лета!

Поделиться ссылкой: