Аблава на журналістаў у Гродна

1

Месцазнаходжанне яшчэ траіх нашых калегаў, што меліся асвятляць правядзенне пікету супраць русіфікацыі польскай школы ў Гродна, не вядомае – іхныя тэлефоны адключаныя, паведамляе сайт тэлеканала “Белсат”.

Журналіст Андрэй Пачобут паспеў паведаміць у сваім блогу, што яго тэрмінова выклікаюць у інспекцыю выканання прысудаў Ленінскага РАУСу – журналіст, якога раней асудзілі нібыта за паклёп на Лукашэнку, мусіць адзначацца там штотыдзень. «Выклік відавочна звязаны з пікетам у абарону польскай школы ў Градна, які сёння аб 11:00 праводзіць Саюз палякаў», – напісаў ен у сваім блогу.

Журналіста Яна Романа затрымалі, калі ён выходзіў з дому і завезліў апорны пункт.

Сёння ў 11:00 незарэгістраваны Саюз палякаў на Беларусі меўся правесці несанкцыянаваны пікет насупраць будынку Гродзенскага аблвыканкама. Актывісты мелі намер пратэсаваць супраць увядзення расійскамоўнага навучання ў польскай школе.


Няма запісаў для адлюстравання