Гэта ўжо другое апытанне на такую тэматыку. Папярэдняе было ў 2009 годзе. Сёння кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе частку даследавання, якая датычыць стаўлення беларусаў да нацыянальнай мовы.

На думку амаль паловы беларусаў, размаўляюць па-беларуску сапраўдныя патрыёты (46,7%). З 2009 года гэтая лічба практычна не змянілася.
Між тым, удвая павялічылася колькасць тых, хто мяркуе, што людзі, якія заўжды размаўляюць па беларуску, — “эліта нацыі”: 5,5% (2009) і 10,4% (2012). З іншага боку, таксама вырасла меркаванне, што гэта “апазіцыя”: 4,2% (2009%) і 8,9% (2012).

Няўжо гэта сведчыць пра тое, што апазіцыя ў думках беларусаў гэта – эліта нацыі?

А вось колькасць тых, хто думае, што па-беларуску гаворыць толькі вёска, істотна не змянілася — 6,1%. Яшчэ 29% у прынцыпе не звяртаюць увагі на тое, якой мовай карыстаецца суразмоўца.

Поделиться ссылкой: