Падставай для цікаўнасці да яго асобы з боку сілавых структур, стаў плакацік з надпісам “Мусорок”, які хлопец трымаў каля аднаго з аператараў у цывільным падчас вулічнай акцыі “Чорнобыльскі шлях”.

Івана ў міліцыі Ленінскага раёна абвінавацілі ў дробным хуліганстве. А ў судзе яго арыштавалі на 15 сутак.

З Іванам Амельчанкам абышліся так як з маладафронтаўцамі – пасля адбыцця тэрміну пакарання дабавілі яшчэ 10 сутак.

Прычыну тактыкі сілавікоў патлумачыў праз свайго адваката Уладзімір Яроменак. Ён казаў, што супрацоўнік КДБ, які меў з ім размову ў ізалятары, “паабяцаў”, што ўсе актывісты будуць сядзець, пакуль не з’едзе Пуцін.

Візіт запланаваны з 31 мая па 1 чэрвеня.

Поделиться ссылкой: