Судовыя выканальнікі патэлефанавалі ўласніку кватэры, у якой 11 апошніх гадоў размяшчаўся офіс праваабарончага цэнтру “Вясна”. Яны паведамілі, што накіроўваюцца выконваць судовую пастанову аб канфіскацыі маёмасці. Аднак, убачыўшы шмат журналістаў збеглі, паабяцаўшы вярнуцца пазней, альбо ў іншы дзень.

“Мы чакаем судовых выканальнікаў, якія абяцалі прыехаць праз паўгадзіны. У офісе таксама чакае жонка Алеся Бяляцкага, якая будзе сачыць за правільнасцю апісання маёмасці. Гэтая кватэра, паводле рашэння суда, на цяперашні момант падлягае канфіскацыі”, – апавядае Таццяна Равяка – сябра рады “Вясны” Белсату.

Нагадаем, кватэра, у якой з 2000 года размяшчаецца офіс «Вясны», належыць арыштаванаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які быў прысуджаны да 4,5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці нібыта за нявыплату падаткаў.

Поделиться ссылкой: