Парфянкова абвінавацілі ў парушэнні правілаў нагляду пасля датэрміновага вызвалення з калоніі. Арышт Васіль Парфянкоў мусіць адбываць у арыштным доме. Паколькі такога будынку ў Беларусі дагэтуль няма, то хутчэй за ўсё Парфянкова накіруюць у Жодзіна. Раней там адбываў арышт Валерый Шчукін.

Дзяржаўны абвінаваўца прасіў пакараць Васіля Парфянкова годам зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Сам Васіль Парфянкоў не чакаў такога прысуду і лічыць яго даволі мяккім. Ён сказаў “Народнай Волі”: “Я, канешне, рад, што гэта не год турмы. Але нават і той прысуд мяне б асабліва не напалохаў. Мне 29 гадоў і адзінаццаць з іх прайшлі пад затрыманнямі і арыштамі. Мяне саджалі на суткі за ўдзел у апазіцыйных акцыях ледзь не сотню разоў. А гэта мая трэцяя па ліку крымінальная справа. Так што нічога дзіўнага. Мы жывем у такой краіне. Калі ў нас пакаралі чалавека па крымінальнай справе, гэта яшчэ не азначае, што ён нейкі злодзей ці злачынца”.

Нагадаем: 17 лютага 2011 года Васіля Парфянкова пакаралі зняволеннем на 4 гады за Плошчу. Ён мусіў выплаціць дзяржаве 14 мільёнаў рублёў кампенсацыі за пашкоджаныя дзверы Дома ўраду і кусты ядлоўца.   

13 жніўня 2011 года Васіль Парфянкоў выйшаў на волю. Да суда ён меў два адміністрацыйных спагнання за ўдзел у апазіцыйных акцыях.

Поделиться ссылкой: