Туды яго даставілі людзі ў цывільным “традыцыйным спосабам”, нягледзячы на тое, што яшчэ раніцай Мікола казаў міліцыянерам, што пойдзе ў ізалятар пасля выпіскі са шпіталя. Яму засталося адбыць трое сутак, якія ён не дасядзеў з-за гіпертанічнага крызу. Прыйсці ў ізалятар Мікола планаваў а 5 вечара.

Да таго часу ён хацеў перавезці рэчы з арандаванай кватэры ў іншае месца, бо ў кватэру неаднойчы наведваліся людзі ў цывільным, якія мелі дублікаты ключоў.

Калі рэчы былі занесены ў машыну Зміцера Ясевіча, да хлопцаў пад’ехаў сіні мінібус і адтуль выбеглі людзі ў цывільным. Міколу і Зміцера завезлі ў міліцыю Савецкага раёна Мінска. Зміцер паведаміў “Народнай Волі”, што яго самога пратрымалі ў пастарунку 4 гадзіны, а Міколу Дземідзенку на тым жа мінібусе адвезлі ў ізалятар.

Рэчы, якія былі ў машыне, міліцыянеры пакінулі ў пастарунку міліцыі.

Ніхто не адказаў на пытанне: навошта спатрэбілася гвалтоўна затрымліваць маладафронтаўца, які і не думаў хавацца.

Поделиться ссылкой: