Раней Аляксандр Найдзенка служыў у ГУУС Мінгарвыканкама і быў намеснікам тагачаснага кіраўніка мінскай міліцыі Куляшова. Яны і раней былі саслужыўцамі, калі працавалі ў міліцыі Заводзкага раёна Мінска.

Аляксандр Найдзенка працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення правапарадку і прафілактыкі, потым начальнікам упраўлення прафілактыкі МУС. Быў начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі. Найдзенка быў добра вядомы ўдзельнікам вулічных акцый апазіцыі ў беларускай сталіцы.

Калі месца кіраўніка мінскай міліцыі было не занятае, шмат хто з саслужыўцаў Найдзенкі думалі, што ён галоўны прэтэндэнт на гэтую пасаду.

Падчас нарады з кіраўніцтвам МУС 29 чэрвеня 2009 года Лукашэнка патрабаваў пераменаў і прапанаваў на прыкладзе Віцебскай вобласці правесці своеасаблівы эксперымент, каб “сфарміраваць ту новую міліцыю, якую патрабуе сённяшні час”. Адказным за эксперымент прызначылі палкоўніка Найдзенку. Аляксандр Лукашэнка яму намякнуў: хочаш стаць генералам – пастарайся. У лютым 2010 года Аляксандр Найдзенка стаў генералам. А праз год ён атрымаў другую зорку на свае пагоны.

Поделиться ссылкой: