Тры сябра «Маладога Фронту» – Уладзімер Яроменка, Зміцер Крамянецкі і Раман Васільеў – якія павінны былі выйсці на свабоду пасля адбыцця адміністрацыйных арыштаў 23, 24 і 26 мая, не выходзячы за сцены ізалятару, былі прывезеныя ў суд і асуджаныя на новы тэрмін. Хаця з бюракратычнага боку ўсё выглядае законна – вызваліўся, паехаў, мацюгнуўся, вярнуўся на Акрэсціна, як паведамляе сайт маладзёжнай арганізацыі, іх выхад застаўся незаўважаным для паплечнікаў. 

Затрыманыя распавялі праз адваката, што супрацоўнікі КДБ падчас допытаў у цэнтры ізаляцыі адкрытым тэкстам паведамілі хлопцам: «Будзеце сядзець, пакуль не  з’едзе Пуцін!»

Чым менавіта трое дваццацігадовых хлопцаў могуць перашкодзіць візіту кіраўніка суседняй краіны, застаецца загадкаю.

На фота: Уладзімір Пуцін сустракаецца з мясцовымі жыхарамі перад наведваннем Пензенскага драматычнага тэатру ў 2011 годзе. Хлопчыка прытрымліваюць ажно трое ахоўнікаў – каб чаго не здарылася.

Поделиться ссылкой: