Інфармацыя пра чарговую хвалю цікаўнасці праваахоўных органаў да працы тэлеканала стала вядомая пасля затрымання тэлеаператара Алеся Любенчука. Міліцыянты ў прыватнай размове паведамілі яму, што яны “толькі выканаўцы, а загад прыйшоў зверху, са Следчага камітэту”.

– Следчы камітэт даручыў, паводле нашых звестак, правядзенне праверкі міліцыі. У нашай краіне ўсё магчыма, але галоўнае пытанне: “Навошта?”. У найбліжэйшы час мы збіраліся падаваць дакументы на акрэдытацыю каналу. Цалкам імаверна, што ўжо загадзя ідзе пошук фармальных падставаў для адмовы. Ёсць некалькі чалавек, якія гэта ведалі ў Варшаве, і, магчыма, інфармацыя прасачылася, — паведаміў прадстаўнік тэлеканалу ў Беларусі Міхась Янчук.

Нагадаем, што шэраг беларускіх журналістаў і аператараў, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам” ужо атрымалі папярэджанні пракуратуры. Беларускае заканадаўства ўпарта не жадае прызнаваць права на прафесію для журналістаў-фрылансераў, хаця ва ўсім свеце гэта адна з найбольш распаўсюджаных форм працы журналістаў і рэдакцый.

Вынікам новай праверкі “Белсату” можа стаць адміністратыўнае пакаранне для тых, хто супрацоўнічае  з тэлеканалам.

Поделиться ссылкой: