– Прынята наступнае рашэнне. Мы рыхтуемся на той перыяд, калі знікне гэты рэжым. Гэта можа быць праз тры гады, можа – праз пяць, а можа быць заўтра. Мы гэтага не знаем. Але мы павінны быць гатовыя. Для гэтага партыя мяне абавязвае (і я гэта прымаю) стварыць групу падтрымкі кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Гэта значыць, што як толькі гэты рэжым ўпадзе, будзе сіла, якая будзе здольна арганізаваць выбары. І ў гэтых выбарах я буду ўдзельнічаць у якасці кандыдата. Гэта дае мне падставы зараз арганізаваць сілу, арганізаваць тых людзей, патрыётаў, якія будуць у маёй групе, якія думаюць, як выратаваць Беларусь. Такіх людзей шмат, такія людзі ёсць, і ёсць метады, тэхналогіі як гэта зрабіць, — заявіў Зянон Пазьняк.

Па яго словах, зараз ідзе фарміраванне групы, а потым будуць адноўлены структуры, якія былі ў Беларускага Народнага Фронту. Але гэта будуць структуры з новымі людзьмі.

Па словах Зянона Пазьняка, пасля змены ўлады першыя арганізацыя, якія павінны быць падвергнуты люстрацыі – гэта структуры апазіцыі. Аб’ядноўвацца з сённяшняй беларускай апазіцыяй Пазьняк не толькі не збіраецца, але і лічыць гэта шкодным.

Поделиться ссылкой: