Урачыстасці пачнуцца апоўдні ў гарадзкой ратушы Гамбургу.

Арганізатары конкурсу — прадстаўнікі дзьвух фундацыяў: нямецкай «Цайт-Штыфтунг» і нарвежскай «Вольнае слова» — кажуць, што свабода слова ў Беларусі, Расиі, Азербайджане і Украіне зусім не відавочная, а таму падобная ўзнагарода асабліва важная для тых, хто прадстаўляе незалежную журналістыку ў гэтых краінах ва ўмовах рэпрэсіяў, пераследу, паклёпу і запалохвання.

Сярод сёлетніх лаўрэатаў, акрамя Валера Карбалевіча:

блогер маскоўскага радыё «Эхо Москвы» Вольга Раманава;

журналістка радыёстанцыі «Азатутюн» (Баку) Дадзіжа Ізмаілава;

каўказкі часопіс «ДОШ»;

тыднёвік «Український тиждень» (Кіеў).

Герд Буцэрыюс — заснавальнік штотыдневіка «Die Zeit». Пад канец свайго жыцьця пажадаў, каб частка ягоных сродкаў перайшла ў адмысловы фонд для заахвочваньня незалежных журналістаў у Еўропе. Прэмія, якая мае яго імя, уручаецца ад 2000 года.

Поделиться ссылкой: