Юнак жыве ў сям’і веруючых хрысціян, якія не прызнаюць пашпарты з-за ідэнтыфікацыйнага нумара. Маўляў, лічбы негатыўна ўплываюць на лёс чалавека.
“У гэтым пашпарце ёсць сімволіка антыхрысціянская, — распавёў тэлеканалу СТВ бацька юнака. — Так, на першай старонцы пашпарта пры падсветцы ультрафіялетам праяўляецца шасціканцовая зорка.

Пакуль жа моцны негатыўны ўплыў юнак вытрымлівае з-за салідарнасці з бацькамі, якія не пагадзіліся ўзяць пашпарт сына нават на кароткі тэрмін – на час цэнтралізаванага тэсціравання. Дарэчы, у Гродзенскай вобласці 25 чалавек адмовіліся ад пашпартоў па рэлігійных матывах. Іх дакументы захоўваюцца, забраць іх можна ў любы момант.