Суддзя не сустрэлася з Віктарам Івашкевічам

2

Палітык паведаміў “Народнай Волі”, што для таго, каб апублікаваць яго артыкул на сайце “Хартыі’97” у 10-цідзённы тэрмін, ён мусіць правесці перамовы з яе кіраўніцтвам. Для гэтага трэба ехаць за мяжу. Але ў судовым рашэнні ні слова не сказана аб тым ці знята забарона аб перасячэнні беларускай мяжы з Івашкевіча. Менавіта па просьбе сп.Цыбліенкі суддзя ў свой час накіравала распараджэнне аб забароне палітыку пакідаць межы краіны. Таму заўтра, 24 мая, Івашкевіч зноў наведае суд Савецкага раёна і запатрабуе ад суддзі забеспячэння ўмоваў бесперашкодна пакідаць межы краіны.

Нагадаем: 22 мая Віктар Івашкевіч прайграў суд Марыне Цыбліенка, якая патрабавала ад палітыка 500 000 рублёў кампенсацыі маральнага ўрону. Па яе словах, жанчыла пакутвала і нават пазбавілася сна, калі пачула пра зварот Івашкевіча да Еўрасаюзу аб пашырэнні санкцый. Акрамя таго, палітык мусіць заплаціць яшчэ 300 000 рублёў пошліны. Таксама ён мусіць апублікаваць на сайце “Хартыі’97” тэкст, у якім будзе адракацца ад заклікаў да ўвядзення эканамічных санкцый. 


Няма запісаў для адлюстравання