– З раніцы ў мяне моцна балела галава, зараз лягчэй, — гаворыць Андрэй Молчан. — Медыкі паставілі мне дыягназ — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, да таго ж быў зроблены здымак сківіцы. Ёсць падазрэнні на пералом…

Я яшчэ не вырашыў, ці буду абскарджваць у судзе дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Я не запомніў прозвішчы ніводнага з іх. Аднак той, хто суправаджаў мяне ў бальніцу, сказаў, што пасля выпіскі мяне можа чакаць суд. Нібыта на мяне складзены пратакол за пікетаванне ў недазволеным месцы. Верыць гэтаму ці не — я не ведаю, але ад іх можна чакаць чаго заўгодна.

Нагадаем, грамадскі актывіст Андрэй Молчан пры затрыманні вечарам у суботу быў моцна збіты міліцыянерамі. У знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам хлопец разгарнуў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ў Мінску і пачаў рухацца з ім уздоўж вуліцы.

Збітага яшчэ і асудзяць? (фота)

Збітага яшчэ і асудзяць? (фота)

Збітага яшчэ і асудзяць? (фота)

Збітага яшчэ і асудзяць? (фота)

Фота аўтара

Поделиться ссылкой: