На арбіту!

0

Гэта «рабочая» дата запуску з Байканура ракеты «Саюз» з беларускім касмічным аппаратам, аднак рознагалоссі з Казахстанам наконт гэтага запуску яшчэ не ўрэгуляваны, паведамляе РИА «Новости».

Беларускі спадарожнік знаходзіцца на касмадроме з сярэдзіны красавіка. У якасці тэрміну запуску раней называлі першую палову 2012 года, пасля — 7 чэрвеня. Аднак з-за таго, што першыя ступені ракеты-носьбіта павінны падаць на тэрыторыі Казахстана, улады гэтай краіны не ўзгадняюць запуск.

Беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі створаны паводле замовы Нацыянальнай акадэміі навук. Запуск першага спадарожніка гэтага тыпу адбыўся 26 ліпеня 2006 года з касмадрома Байканур, аднак закончыўся няўдачай з-за аварыі ракеты-носьбіта «Дняпро», піша БелаПАН.


Няма запісаў для адлюстравання