Экс-кандыдату прэзідэнты Мікалай Статкевіч, засуджаны на 6 гадоў зняволення, даслаў з Магілёўскай турмы ліст:
З ліста вынікае, што ціск на палітыка ўзмацняецца:
«Сёння ад імя начальніка атрада аб’явілі вымову па штучна прыцягнутай нагодзе. Наколькі я разумею, з улікам шклоўскага вопыту, на гэтым справа не спыніцца…»
Палітык лічыць «сапраўднай прычынай усяго гэтага — прымусіць мяне напісаць прашэнне аб памілаванні». Ён падцвярджае, што не будзе пісаць такое прашэнне.
Статкевіч піша, што накіраваў «заяву ў Магілёўскую абласную пракуратуру з нагоды гэтага спагнання, дзе таксама ўзгадваю пра сапраўдную прычыну гэтай «вымовы».
Палітык просіць, за яго не хвалявацца і жартуе «… і ў тутэйшым ШІЗА я ўжо сядзеў — нічога новага для мяне тут няма, калі нават і прыйдзецца».