Нуль з 68… (фото)

4

Нагадаем: пасля прайшоўшага не так даўно справаздачна-выбарчага з’езда АГП партыя абвясціла кампанію “За сумленныя выбары без “Лукашэнкі”. Актывісты АГП збіраліся ў чарговы раз інфармаваць насельніцтва аб тым, што любая выбарчая кампанія не можа быць адкрытай і празрыстай, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.

Як гэтага патрабуе закон, сябры АГП падалі ажно 115 заявак на правядзенне пікетаў з адпаведнай тэматыкай па ўсёй краіне. 68 з іх меркавалася правесці да 15 мая, астатнія — у чэрвені. Аднак ніводная з 68 заявак не задаволена.

— Ёсць усе падставы, у першую чаргу маральныя, зрабіць выснову, што ў населеных пунктах і гарадах, дзе нам было адмоўлена ў пікетах, кіруюць члены партыі хлусоў і бандзюганаў, — гаворыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька.– Больш іх ніяк назваць нельга. Калі людзі, якія займаюць высокія пасады, з’яўляюцца намеснікамі старшыняў органаў выканаўчай улады, бяруць на сябе функцыю хлусіць… Я прагназую, што і на тыя 40 заявак, якія пададзены на пікетаванне ў чэрвені, адказ чыноўнікаў будзе аналагічным — на любых падставах не дазваляць. Гэта і ёсць адказ улады на пытанне, чаго нам усім (асабліва тым, хто збіраецца ісці на гэтыя “выбары” да канца) ад гэтых выбараў чакаць… Улада ўжо зараз, на подступах да выбарчай кампаніі, не дазваляе нават мінімальнай камунікацыі з людзьмі, таму можна здагадвацца, што будзе з тымі кандыдатамі, якія будуць займаць прынцыповую пазіцыю…”

Тым не менш актывісты АГП будуць абскарджваць рашэнне аб забароне пікетаў у судовых інстанцыях…

Нуль з 68… (фото)

Нуль з 68… (фото)

Нуль з 68… (фото)

Фото автора


Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!