Лявон Вольскі працягвае пераўтвараць у песенны эпас найноўшую беларускую гісторыю, з усімі яе загагулінамі і зігзагамі. Робячы гэта ў дыялагічнай форме – спрэчцы паміж «застабілам» Саўкай і «змагаром» Грышкай. Гэтым разам яны абмяркоўваюць гісторыю Івана Амельчанкі. І з іхнай размовы атрымаўся беларускі шансон з грамадска-палітычным прысмакам.

Іван Амельчанка, нагадаем, атрымаў 15 сутак за плакат з надпісам «Мусорок». Па словах Івана, надпіс быў зроблены на англійскай мове – «My cop ok» (транскрыпцыя: «Май коп окей»). Такім чынам, у вольным перакладзе ён азначаў нешта кшталту «Мая міліцыя мяне беражэ». Суд Івану не паверыў.

Аўтар песні працягвае філалагічныя пошукі, нагадваючы, што ведамства, у якім працуюць міліцыянты, па-беларуску называецца МУС, дык як яшчэ называць ягоных супрацоўнікаў?

Саўка:
Сатруднік міліцыі міцінг сьнімаў.
Он чэсна работу сваю выпаўняў.
І ўдруг да яго падашоў паранёк
І транспарант із кармана ізьвлёк:

Рэфрэн (разам):
Мусарок, мусарок…

Грышка:
МУС – гэта проста, калі вам цікава,
Значыць “Міністэрства ўнутраных справаў”.
Значыцца, тых, хто працуе у МУСе,
Гіпатэтычна, мы называць мусім

Рэфрэн.

Саўка:
Ано і панятна, дарагія рабята,
Эта, канешне, ня очэнь прыятна:
Вы выпаўняеце чотка прыказ,
А тут вдруг таблічку павесяць на вас –

Рэфрэн.

Грышка:
Міліцыянты ня любяць, чамусьці,
Хоць яны ўсе і працуюць у МУСе,
Гэтае слова – ня любяць, хоць трэсьні,
Але  тое слова ня выкінеш зь песьні –

Рэфрэн.

Слухаць

Поделиться ссылкой: