18 траўня падчас прэс-канферэнцыі Марэка Мігальскага, дэпутата Еўрапарламента ад Польшчы, і Евы Некляевай, дачкі экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Некляева, якая адбудзецца ў Хельсінкі, у міжнародную федэрацыю хакея перададуць больш за 30 000 подпісаў пад двума петыцыямі, якія былі сабраныя ў рамках кампаніі сhange.org.
Яшчэ раней легенда хакея Петэр Шчасны, Марэк Мігальскі і сястра Андрэя Саннікава Ірына Багданава распачалі кампанію за перанос чэмпіянату 2014 года з Беларусі ў іншую краіну. Ініцыятары кампаніі патрабуюць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне і вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.
30 000 подпісаў былі сабраныя літаральна за некалькі дзён. Падпісанты петыцыі заклікаюць Міжнародную федэрацыю хакея правесці чемпіянат у іншай краіне і спыніць фінансаванне “апошняй дыктатуры ў Еўропе”.