Жонка прэзідэнта Польшчы сустрэлася з сямьёй Кавалева

2
Маці Уладзіслава Кавалёва Любоў ды сястра Таццяна наведваюць Польшчу на запрашэнне буйнога прыватнага тэлеканалу “ТVN”, які раней зняў вялікі рэпартаж пра справу аб выбуху ды змясціў на сваім інтрнэт-партале зварот спадарыні Любові з просьбай дапамагчы змусіць беларускія ўлады ўвесці мараторый на выкананне ў краіне смяротнага пакарання.

Любоў Кавалёва: “Я не палітык, а звычайны чалавек. Я звяртаюся не толькі ад свайго імя, але ад імя маці ўсёй краіны, каб болей у нас такога не было. Паўплываць неяк на нашага прэзідэнта, каб ён увёў мараторый на смяротнае пакаранне. Зрабіце ўсё, што можаце – дапамажыце мне”.
 
Беларускі сустрэліся з кіраўніцтвам польскага Хельсынскага фонду правоў чалавека, дзе падзякавалі за збор сябрамі арганізацыі подпісаў пад зваротам аб адмене смяротнага пакарання на сваёй Радзіме.

“Мы павінны патрабаваць ад беларускіх уладаў паважаць адвечнае права людзей  хаваць сваіх блізкіх (…) Трэба выкараніць смяротнае пакаранне з заканадаўства, а таксама з чалавечага розуму і сэрцаў”, – сказала ў часе сустрэчы Галіна Бартноўская з Хельсінскага фонду.
 
Каля 16 гадзіны паводле мінскага часу спадарыняў Любоў і Тацьцяну прыняла першая ледзі Польшчы Ганна Камароўская, якая вырашыла падтрымаць зварот. Сустрэча адбылася, аднак, без прысутнасці медыяў.
 
На гэтым тыдні маці і сястра Уладзіслава Кавалёва таксама наведаюць Кракаў.


Няма запісаў для адлюстравання