Ежы Бузек заклікае кіраўніцтва Польская хакейнага саюза (PZHL) заняцца пытаннем пазбаўлення Беларусі права на арганізацыю Чэмпіянату свету па хакею 2014.

Былы кіраўнік Еўрапарляменту, звярнуўся да старшыні польскага саюза Здзіслава Інгелевіча з просьбаю заняцца гэтай справаў на Кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея, які пачынаецца ў чацвер у Хельсінкі.

Ежы Бузек нагадаў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі парушае асноўныя правы чалавека, таму ён заклікае перанесці чэмпіянат з Беларусі да моманту, пакуль будуць вызваленыя ўсе палітвязні.

Ліст Ежы Бузека стаў рэакцыяй на факт, што Польскі хакейны саюз за некалькі дзён да кангрэсу ўсё ж не заняў пазицыі па справе Беларусі і да гэтага часу не атрымаў рэкамендацый ад Міністэрства спорту і МЗС.

Нагадваем, удзельнікі кангрэсу ў Хельсінкі павінны заняцца менавіта справай арганізацыі чэмпіянату ў Беларусі.

Поделиться ссылкой: