Адгаварыць жанчын ад аборту па ўсёй краіне спрабуюць валанцёры дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы». Яны размаўляюць з жанчынамі, пераконваюць іх. Толькі ў аддзяленні неадкладнай гінекалогіі Магілёўскай хуткай медыцынскай дапамогі штомесяц праводзяць 30–40 аперацый па перапыненні цяжарнасці. На гэты крок часцей ідуць 20–25-гадовыя жанчыны. Скардзяцца на цяжкае фінансавае становішча, адсутнасць мужа.

Урачы і валанцёры намагаюцца падняць прэстыж сям’і. Але як гэта зрабіць? Адны прапануюць часцей паказваць сюжэты са шчаслівымі дзецьмі. Іншыя — адрадзіць традыцыі спадкаемства. Самая радыкальная прапанова — запрашаць мужчын на аборт. Каб тыя ведалі, што даводзіцца перажываць жанчынам.

На фота: славацкі мемарыял, прысвечаны ненароджаным дзецям. 

Поделиться ссылкой: