Нагадаем, летась яна была асуджаная на 7 гадоў зняволення “за перавышэнне паўнамоцтваў” падчас заключэння ў 2009 годзе газавага кантракту з Расіяй. ЕС і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай. Нядаўна Цімашэнка была збітая ў зняволенні. У харкаўскай бальніцы яе наведала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, якая папярэдзіла ўкраінскія ўлады пра магчымасць ізаляцыі Украіны з-за справы Цімашэнка.
РІА “Новости” не выключае, што сёння ў Бруселі гаворка пойдзе пра адзіны падыход краін ЕС да байкатавання матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года, якія пройдуць ва Украіне.
“Наведванне ці ненаведванне футбольных гульняў — не галоўны інструмент еўрапейскай палітыкі. Я думаю, мы маем больш моцныя інструменты, якія можам выкарыстаць”, — цытуе словы міністра замежных спраў Швецыі Карла Більдта УНІАН.
Більдт адзначыў, што далейшае развіццё сітуацыі залежыць ад пазіцыі афіцыйнага Кіева: ці захоча ён ісці шляхам Польшчы, ці шляхам Беларусі.
Фота — delfi.lt