Дэпутаты пішуць: «25 мая споўніцца роўна год пасля агалошвання твайго прысуду да 6 гадоў калоніі строгага рэжыму. Юрыдыную падставу гэтага прысуду мы дагэтуль так і не змаглі спасцігнуць. Таму гэты прысуд застаецца для нас неабгрунтаваным і свавольным.

Мы, дэпутаты і члены камітэта па змежных справах Нямецкага Бундэстага, выказваем табе ў гэтым лісце нашу салідарнасць і поўную падтрымку у тваёй непахіснай барацьбе, як былому сацыял-дэмакратычнаму кандыдату ў прэзідэнты і лідэру апазіцыі.

 Мы падтрымліваем усіх тых, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі і за свае палітычныя правы ў няволі і на свабодзе. Мы працягваем патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных з турмаў і калоній, а таксама захавання ў дачыненні да іх канстытуцыйных працэдур і прадастаўлення медыцынскага забеспячэння.

Мы ведаем, што на цябе аказваўся і працягвае аказвацца моцны маральны, псыхічны і фізычны ціск.  Глыбока закранулі нас два няшчасных выпадкі, якія адбыліся з табой у калоніі. Моцным рэпрэсіям падвергнулі не толькі цябе, але й тваю сям’ю падвергнулі моцнаму ўціску. Тым не менш, ты трывала перанёс гэта і здолеў захаваць свае палітычныя перакананні і пазіцыю для добрай будучыні Беларусі. Гэта не змянілася нават пасля таго, як у студзені гэтага года цябе прыгаварылі да трох гадоў узмоцненага рэжыма.

Дарагі Мікалай, у Германіі мы вельмі часта абмяркоўваем тваю сітуацыю і сітуацыю ў Беларусі. Мы жадаем табе шмат сілы і веры! Заставайся моцным і ўмартым! Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя ўмовы не змогуць паўплываць на тваю годнасць і тваё здароўе.

У думках мы з табой, тваёй жонкай і дачкамі. Мы былі і застаемся глыбока прывязаныя да цябе, як палітычна, так і дружалюбна».

Поделиться ссылкой: