Брат збітага ў Калінкавічах: У міліцыянта быў блукаючы позірк

0

Сам Канстанцін Рудзеня прызнаецца, што амаль нічога не памятае. Толькі тое, што прасіў міліцыянта, каб падняў яго, бо не мог дыхаць. Міліцыянта, што яго біў, ён называе неадэкватным.

Паводле Аляксандра Рудзені, брата пацярпелага, праваахоўнік меў блукаючы погляд і не звяртаў увагі на шматлікія просьбы мінакоў адпусціць хлопца. Толькі загадваў падначаленым адганяць людзей ад месца здарэння.

Маці Канстанціна Рудзені ўпэўненая, што дактары супрацоўнічаюць з міліцыянтамі, бо сына, які не мог стаяць на нагах, выпісалі дахаты. Канстанціна на каталцы падвезлі да таксоўкі ды выгрузілі туды.

Адвакат пацярпелага Віктар Чабатароў кажа, што міліцыянты не накіравалі збітага на экспертызу, што сведчыць пра іхнае жаданне замесці сляды.

Канстанцін Рудзеня пра збіццё ў Калінкавічах

Наталля, дзяўчына збітага ў Калінкавічах, пра інцыдэнт

Віктар Чабатароў пра збіццё ў Калінкавічах


Няма запісаў для адлюстравання