«Лукашэнка шукае, як вызваліць, а не рэабілітаваць»

0

Ці магчыма, што пад амністыю падпадуць і палітвязні? Вось што адказала на гэтае пытанне жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена Каваленка.

«Збольшага нічога добрага я ад Лукашэнкі не чакаю. Тэму вызвалення палітвязняў ён абышоў свядома і свядома выказаўся крайне нэгатыўна пра палітвязняў. Бачна, што гэтая праблема для яго вельмі балючая, што на яго ціснуць з-за палітвязняў і ён не можа пра гэта не думаць, але не паказвае гэтага. Верагодна, што ён з дапамогай амністыі 3 ліпеня задумаў развязаць і праблему палітвязняў. Пры гэтым ён хоча зрабіць гэтак, каб палітвязні не былі рэабілітаваныя, каб яны выйшлі бяз права ўдзелу ў выбарах. Таму зараз адбываецца беспрэцэдэнтны ціск на палітвязняў. У прыватнасці, на майго Сяргея. Яго прымушаюць напісаць прашэнне аб памілаванні праз правакацыі, бо хочуць накласці нейкія парушэнні і гэтак зламаць ягоную волю. Канечне, я спадзяюся на амністыю, але ўсё ж ілюзіяў наконт таго, што адбываецца ў краіне вакол палітвязняў і майго Сяргея, у мяне няма».

Няма запісаў для адлюстравання