«У мяне ўсё добра. Я жыву ў клетцы»

6

Мітынг – як і было заяўлена арганізатарамі – не насіў палітычнага характару, а толькі ставіў на мэце звярнуць увагу грамадства на бядотнае становішча калясачнікаў, на праблемы так званага безбар’ернага асяроддзя, на дыскрымінацыю людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

І ўсё ж (з гледзішча прамоў і лозунгаў, якія гучалі і прачытваліся) было відавочна: свае праблемы і свой боль Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў адрасуе не столькі грамадству, колькі ўладным структурам. Чаму? Ды хоць бы таму, што з моманту апошняга такога мітынгу (ён адбыўся пяць год таму) нічога істотнага ў вырашэнні праблем інвалідаў так і не надарылася. Ні ў сферы працаўладкавання, ні ў медычным абслугоўванні, ні ў сфыеры адукацыі, ні ва ўсім астатнім… Самае прыкрае (а можа і самае агіднае), што беларуская дзяржава так і не далучылася да прынятай ААН у 2006 годзе Міжнароднай канвенцыі аб абароне правоў інвалідаў. 153 краіны свету, практычна ўся Еўропа і нават Папуа Новая-Гвінея далучыліся (летась) да гэтай канвенцыі. І толькі Беларусь усё марудзіць, быццам у нас і няма тых пяціста тысяч інвалідаў… Але ж яны ёсць, адных калясачнікаў – 20 тысяч чалавек… І ўсе яны – гэткія ж грамадзяне сваёй краіны, як і астатнія, проста з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Яны хочуць і могуць працаваць, вучыцца, жыць паўнакроўна і быць шчаслівымі. Яны не просяць нечага немагчымага, а толькі разумення суграмадзян, роўнага да сябе стаўлення і захавання тых правоў, якія прапісаны ў Канстытуцыі. На жаль, якраз многія артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь парушаюцца менавіта ў адносінах да інвалідаў. І гэтыя артыкулы былі пералічаны падчас зачытвання звароту (пісьмовага) інвалідаў-калясачнікаў да Аляксандра Лукашэнкі. Той зварот перададуць у адміністрацыю прэзідэнта, але што з таго атрымаецца – ведама толькі Богу ды самому Лукашэнку.

«У мяне ўсё добра. Я жыву ў клетцы»

«У мяне ўсё добра. Я жыву ў клетцы»

«У мяне ўсё добра. Я жыву ў клетцы»

«У мяне ўсё добра. Я жыву ў клетцы»

«У мяне ўсё добра. Я жыву ў клетцы»

«У мяне ўсё добра. Я жыву ў клетцы»

«У мяне ўсё добра. Я жыву ў клетцы»

«У мяне ўсё добра. Я жыву ў клетцы»

Фото автора.


Няма запісаў для адлюстравання