«Доза — пяцьсот, як бутэлька чарніла…»

7

Нельга сказаць, з’яўляецца падвышэнне заробкаў адназначна добрым або адназначна кепскім крокам. Прыхільнікі розных эканамічных тэорыяў прытрымліваюцца розных пунктаў гледжання на гэтае пытанне.Тое ж самае тычыць і палітычных партыяў. Падвышэнне мінімальнага заробку – адзін з асноўных камянёў сутыкнення паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі ў ЗША. 

З аднаго боку, падвышэнне прыводзіць да росту выдаткаў і падаражэнню тавара, г.зн. – да росту інфляцыі. Але з іншага боку, годная аплата працы спрыяе росту ўнутранага спажывання, а значыць – эканамічнаму росту. У дадатак, яно, па ідэі, павінна станоўча адбівацца на псіхічным самаадчуванні працаўнікоў, якім з больш высокім заробкам і працуецца весялей.

Адным словам, ёсць аб чым дыскутаваць. Толькі ў нас грамадскай дыскусіі не адбываецца, а адбываецца так, як скажа прэзідэнт. Прэзідэнт жа, у сваю чаргу, матывуе ўласные рашэнні хутчэй палітычнымі, чым эканамічнымі фактарамі.  У выніку беларуская грамадскасць па гэтым пытанні, як і па шматлікіх іншых, падзяляецца на два лагеры ў адносінах да самога прэзідэнта, а не да канкрэтнай праблемы. Як тыя Саўка ды Грышка. 

Саўка:

Радуйся, Грыша! Пракрасныя весьці:
Скора зарплата пяцьсот, а ня дзьвесьці
Будзет, і эта ня проста базар —
Козіку так прэзідзент прыказаў.

Грышка:

Фаньцікаў новых струменіць рака.
Вернецца крызіс. Ідзі, сустракай!

Саўка:

Крызіс ужэ нікагда не вярнёцца.
Всё прэзідзенту ўсягда удаёцца.
Нада, што б бедаў народ наш ня знаў.
Козіку так прэзідзент прыказаў.

Грышка:

Саўка, наіўныя ўсе да чаго ж вы!
Зьнікне валюта і вырастуць кошты.

Саўка:

Мы — беларусы, мірныя людзі.
Любім мы ўклады ў рублях і ў валюце.
Любім рассрочку і любім крыдзіт.
Так што, Грыгорый, ты тут не трындзі!

Грышка:

Твой Лукашэнка і Козік, і Тозік
Спрытна народ прывучылі да дозы.
Доза — пяцьсот, як бутэлька чарніла,
Памяць і розум, і волю адбіла.  

Слухаць


Няма запісаў для адлюстравання