Цырымонія ўганаравання пераможцаў творчага конкурсу ГА “БАЖ” была прымеркаваная да Сусветнага дня свабоды прэсы. 

“У конкурсе бралі ўдзел амаль паўсотні журналістаў, якія прадставілі больш за сотню тэкстаў, чытаючы якія я нават аблысеў”, – жартаўліва прызнаўся старшыня журы Юрась Карманаў.

Тым больш прыемна, што сярод лаўрэатам тры прадстаўнікі “Народная Волі”.

Трайная перамога (+фота)

Святлана Калінкіна стала пераможцай у намінацыі «Найлепшая аналітычная публікацыя» за артыкул «Пытка» пра палітвязня Мікіту Ліхавіда:: “Ніколі не бачыла сябе ў аналітычнай журналістыцы – лічыла сябе “інфармацыйшчыкам”. Але падзеі паспрыялі таму, што большасць матэрыялаў за мінулы год былі якраз аналітычнага плану”, — заўважыла Святлана.

Трайная перамога (+фота)

Марыя Эйсмант заняла 2 месца ў намінацыі “Найлепшае журналісцкае расследаванне” за два матэрыялы пра звальненне настаўніцы Наталлі Ільініч. “Безумоўна, журналісты працуюць не дзеля прэміі, а дзеля чытачоў. Але для кожнага з нас вельмі важна, калі нашу працу цэняць і нашы калегі”, — прызналася Марыя.

Трайная перамога (+фота)

Трэцяя ўзнагарода “Народай Волі” у намінацыі “Дэбют”, 1 месца ў якой ў Марыі Малевіч. Яна падзякавала за давер, за дыплом і выказала пажаданне, каб заклапочанасць на тварах журналістаў змяніліся ўпэўненасцю ў зменах да лепшага.

Уладальнік першага месца ў намінацыі “Найлепшы інфармацыйны матэрыял” Сямён Печанко (“Наша Ніва”), у “мастацка-публіцыстычнай” намінацыі перамагла Настасся Зелянкова (“Салідарнасць”). Іна Хоміч з “Брестского курьера” атрымала “Спецыяльныа прыз журы”.

Поделиться ссылкой: