На прэзентацыі прысутнічалі шматлікія журналісты, праваабаронцы і грамадскія дзеячы, былыя палітвязні, іх сваякі і родныя.
Намеснік старшыні незарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч распавёў, што падзеі, звязаныя з Плошчай-2010 не закончыліся і зараз. Ацэнка тых падзеяў не змянілася да гэтага часу. Праваабаронцы па-ранейшаму лічаць, што масавых беспарадкаў не было, а ўсе прысуды з’яўляюцца палітычна матываванымі.
Са словамі падзякі да праваабаронцаў звярнуліся жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, былы палітвязень Алег Федаркевіч…
– Дата 19 снежня жыве ў нашых сэрцах і ўплывае на ўсё наша цяперашняе жыццё, – сказала Марына Адамовіч. – Але ўсё было не дарэмна, хоць падзеі і мелі самыя трагічныя наступствы.