Улад ВЯЛІЧКА: “На сённяшні момант Беларусь не ў стане ўдзельнічаць ва “Усходнім партнерстве” ў поўнай ступені”

3

 На гэтыя і іншыя пытанні падчас публічнай лекцыі “Грамадзянская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі” адказваў старшыня міжнароднага кансорцыюму EuroBelarus – Улад Вялічка.

На думку спадара Вялічка, грамадзянская супольнасць у Беларусі сёння – гэта ўсё тое, што мысліць і арганізуе сябе як “незалежнае” ( грамадскія арганізацыі і рухі, ініцыятывы і кампаніі, СМІ). Суб’ект грамадзянскай супольнасці – гэта не толькі той, каму “не ўсе роўна”, але і той, хто здольны несці адказнасць не “за гузікі, а за паліто”. 

Адказнасць з’яўляецца прынцыповым момантам у працэсе еўрапаізацыі Беларусі. На яго думку, “мы станем еўрапейцамі толькі тады, калі пачнем дэманстраваць мысленне, дзеянне і камунікацыю, якія базуюцца на здольнасці несці адказнасць за сваю краіну і адначасова ўтрымліваць кантэкст адказнасці за агульнаеўрапейскія працэсы”.

Аб пытаннях грамадзянскай супольнасці і еўрапеізацыі Улад Вялічка можа судзіць не толькі як тэарэтык, але і як практык. Спадар Вялічка з’яўляецца сустаршынёй Кіруючага камітэту Форуму грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнёрства”. На гэтай падставе “Народная Воля” задала некалькі пытанняў наконт перспектываў удзела Беларусі ва “Усходнім партнерстве”.

Ці магчымы паўнавартасны ўдзел нашай краіны ва “Усходнім партнерстве” пры сённяшней уладзе?

– Вядома, што самая ідэальная карціна, калі краіна ў стане ўдзельнічаць і несці адказнасць за ўдзел ва “Усходнім партнерстве”, ва ўсіх вымярэннях, якія існуюць. Міждзяржаўная, парламентская, узровень грамадзянскай супольнасці, узровень бізнес-супрацоўніцтва і мясцовых уладаў. Вось такія пяць узроўняў.  На сенняшні момант, Беларусь у такіх катэгорыях не ў стане ўдзельнічаць ва “Усходнім партнерстве” ў поўнай ступені. Але з іншага боку тыя кампаненты, якія ў Беларусі ёсць, якія сфарміраваны і могуць эфектыўна працаваць абавязкова павінны быць задзейнічаны і кампенсаваць адсутнасць тых механізмаў, якіх няма.

Што атрымалася зрабіць Нацыянальнай платформе Форума грамадзянскай супольнасці за апошні час? 

– Апошняя палова года не была надта паспяховыя менаваіта з-таго, што яны былі самыя цяжкія для беларуска-еўрапейскіх стасункаў. З’яўленне палітзняволенных, усе дайшло да дыпламатычнага канфлікту. У такіх умовах разлічваць на вялікі прагрэс не вападае. Але з іншага боку беларуская грамадзянская супольнасць працягвае працу ў такім сталым фармаце, які ёсць у межах форума грамадзянскай супольнасці. Гэта значыць, удзел у працы тэматычных групаў “Усходняга партнерства”, гэта нажаль немагчымасць удзела ў маніторынгу рэалізацыі праектаў у Беларусі з-за таго што гэтыя праекты не рэалізуюцца. Але з другога боку, агульнафарматныя пытанні “Усходняга партнерства”: наладжванне і абмеркаванне сістэмы дарожных мапаў для развіцця “Усходняга партнерства”, як праграмы ў дачыненні да ўсіх 6 краін. Зараз адбываецца спроба сінхранізаваць крытэрыіі і механізмы адсочвання прагрэсаў у пытаннях “Усходняга партнерства” ва ўсіх 6 краінах.



Няма запісаў для адлюстравання