Трайная перамога

0

“2011 год стаў адным з самых цяжкіх у гісторыі беларускай журналістыкі — арышты, суды, запалохванні спадарожнічалі тым з нас, хто імкнуўся несці грамадзянам краіны вольнае слова, — зазначыў старшыня журы Юрась Карманаў ў інтэрв’ю прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў. — Сябры БАЖ апынуліся за кратамі, заплаціўшы высокую цану за права займацца журналістыкай. І тым больш каштоўнай для нас ёсць праца калег, якія ў экстрэмальных умовах здолелі прадэманстраваць высокія стандарты прафесіі. Менавіта для гэтага і існуе наш конкурс”.

У  гэтым годзе пераможцамі сталі:

Намінацыя «Найлепшы інфармацыйны матэрыял »

1 месца

Сямён Печанко (газета «Наша Ніва», тэкст «Рэпартаж з “забароненага горада”»)

2 месца

Зміцер Лукашук («Еўрарадыё», тэкст «Ярмошына: Чаму я не магу быць такой жа свабоднай, як Дарафееў ці Някляеў?»)

3 месца

Клім Халецкі (34mag.net, тэкст «Другая кроў. Fight club па-беларуску»)

Намінацыя «Найлепшая аналітычная публікацыя»

1 месца

Святлана Калінкіна (газета “Народная воля”, тэкст «Пытка»)

2 месца

Алесь Герасіменка (Generation.by, «Наша мова – ня сэксі»)

3 месца

Зміцер Панкавец (газета “Наша Ніва”, тэкст «60 найвышэйшых урадоўцаў: хто яны?»)

Намінацыя «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру»

1 месца

Анастасія Зелянкова (інтэрнэт-газета “Салідарнасць”, тэкст «Девочка на заказ»)

2 месца

Руслан Гарбачоў (інтэрнэт-газета “Салідарнасць”, тэкст «Как убивали «всебелорусского старосту»)

3 месца

Зміцер Панкавец, Андрэй Дынько (газета “Наша Ніва”, тэкст «З жалезам у крыві»)


Намінацыя «Журналісцкае расследаванне»

1 месца

Яўген Валошын (газета “Звязда”, тэкст «Нашэсце дызайнерскіх наркотыкаў. Як барыга прадаваў мне эйфарыйны парашок?»)

2 месца

Марыя Эйсмант (газета “Народная воля”, тэксты «Апошні званок?», «Глухі суд»)

Намінацыя «Дэбют»

1 месца

Марыя Малевіч (газета “Народная воля”, тэкст «Кто в Беларуси заработал на Bentley?»)

2 месца

Таццяна Шапуцька (TUT.by, тэкст «Як нелегальна зарабляюцца дзясяткі тысяч долараў на міжнародных рэйсах»)

3 месца

Зміцер Андронаў (газета “Інфа-кур’ер”, тэкст «Як я адзін дзень быў беларускамоўным»)

«Спецыяльны прыз журы»

Іна Хоміч (газета “Брестский курьер”, тэкст «Жылі ў бабусі дзве вясёлыя гусі»)

Калегі і сябры, віншуем!


Няма запісаў для адлюстравання