Вуліца Маркса ў Мінску зробіцца пешаходнай ужо ў маі

2

«У суботы-нядзелі вуліца Карла Маркса павінная стаць пешаходнай, пачынаючы прыкладна з 9 Мая», — сказаў мэр сталіцы кіраўніцтву адміністрацыі Ленінскага раёна.

Ладуцька ўдакладніў, што такая схема арганізацыі руху павінная быць сезоннай і працаваць у маі-жніўні. Старшыня Мінгарвыканкама даручыў адпаведным службам сумесна з ДАІ адпрацаваць схему арганізацыі пешаходнага руху па вуліцы Карла Маркса і загадзя праінфармаваць пра новаўвядзенне суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва.


Няма запісаў для адлюстравання