Сорамна і горка

1

 Не кіраўніком а толькі старшынём Аргкамітэту з абмежаванымі паўнамоцтвамі. І гэта не дзіўна, бо дэмакратычная апазіцыя паколатая і раз’яднаная да такой ступені, што, здаецца, знаходзіцца ў анабіозе. З лідэраў  буйнейшых партый толькі А. Януковіч выступіў на мітынгу. А. Лябедзька і С. Калякін не набраліся імпэту выйсьці да народу са сваімі меркаваньнямі адносна ліквідацыі чарнобыльскіх льгот, сельскагаспадарчага выкарыстаньня забруджаных земляў і планаў будаўніцтва Астравецкай АЭС. Пра грамадзкія рухі і гаварыць няма ахвоты. Ці можна разлічваць у такім разе, што наступная акцыя збярэ больш народу?

А людзей было мала. Звычайныя ў апошні час 1-2 тысячы актывістаў. Праўда, адносна многа моладзі. З фантазіяй і верай у перамогу. Гучаў Чарнобыльскі  звон. Запусьцілі папяровыя балёнчыкі, якія падымала ў гару гарачае паветра ад запаленых свечак. Але мне было горка адказваць на пытаньне журналістаў, ці добра прайшоў шлях, ці памятае яшчэ беларускі народ аб чарнобыльскай катастрофе і яе ахвярах?

Зноў не было нармальнага гукаўзмацненьня. Хаця я зрабіў усё магчымае. Нават у заяўку ў Мінгарвыканкам уключыў два пункта, што адсутнічаюць у стандартнай (распрацаванай  у Мінгарвыканкаме) форме. Па-першае, просьбу дазволіць шэсьце па першай паласе праезднай часткі вуліцы Сурганава, як гэта дазвалялася раней. Па-другое, не арыштоўваць і не затрымліваць гукаўзмацняльную апаратуру. Аднак, у  адказе, ўручаным заяўнікам 20 красавіка напярэдадні чатырох выходных дзён, абедзьве просьбы былі праігнараваны.

Мяне нават здзівіла, што такое жорсткае рашэньне падпісана І. В. Карпенкам. Я быў знаёмы з гэтым адукаваным чалавекам да таго, як ён стаў намеснікам гарадскога галавы. І не раз чуў ад яго заклікі да кампрамісу, цярпімасьці і супрацоўніцтву з уладаю. Таму я рашыў, што паспрабую дамагчыся ад яго альбо пісьмовага загаду міліцыі не затрымліваць апаратуру, калі мы яе знойдзем, альбо дазволу выкарыстаць міліцэйскі гукаўзмацняльны аўтобус для абслугоўваньня мітынга. Справа ў тым, што намеснік дырэктара Рэспубліканскіх тэлерадыёперадаючых сетак на маёй заяве напісаў: «Отсутствует техническая возможность озвучить данное мероприятие в указанное время». І патлумачыў, што адзін аўтобус пойдзе ў Хойнікі, другі – абслугоўваць велагонку. Трэці замоўлены Мінгарвыканкамам для міліцыі, якая будзе на Чарнобыльскім шляху.

Больш за суткі спрабаваў я дазваніцца да высокага мінскага чыноўніка. Абарону трымала падрыхтаваная сакратарка. Ігар Васільевіч быў то на нарадзе ў Ладуцькі, то ў ад’здзе. То на чарнобыльскіх мерапрыемствах. Таму ў пачатку чацьвёртай гадзіны апоўдні 26 красавіка я зразумеў, што звязацца з Карпенкам не ўдасцца. Мне стала відавочна і тое, што ў крайнім выпадку я пачую: “Вы ж разумееце …” Да, я ўсё разумею. І тое, што прэзідэнцкае “карыта” больш смачнае за настаўніцкае. І тое, што бюракратычная абарона ў дэмакратычнай Беларусі набыла нябачную глыбіню і разгалінаванасьць. Што ні адзін чыноўнік, ні адзін міліцэйскі палкоўнік не ў стане самастойна вырашыць пытаньне пра дазвол выкарыстаць на апазіцыйным мітынгу дзяржаўную ці прыватную гукаўзмацняльную апаратуру. Ім патрэбны дазвол  з самага верху, спушчаны па ўсіх прыступках уладнай вертыкалі. А яго і не было.

І тут я прыпомніў словы А. Лукашэнкі, сказаныя ім на адной з сустрэч з рэгіінальнымі расейскімі СМІ. Адна непадрыхтаваная журналістка пацікавілася думкаю А. Р. наконт слабага развіцця дэмакратыі ў Беларусі. Але, як Мядзьведзяў разумее дэмакратыю патлумачыць не магла. Ведала толькі, што Мядзьведзяў гаварыў аб пяці ўмовах дэмакратыі. Тры прыкметы Аляксандр Рыгоравіч адкінуў адразу, як неістотныя. А галоўнымі аб’явіў две – права чалавека на жыцьцё і права на работу з годнай аплатай.

Бедны гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута! Ягоны лепшы і найбольш паспяховы выпускнік ня ведае, што такая “дэмакратыя” існавала нават у рабаўладальніцкім грамадстве. Гаспадар не забіваў раба без дайпрычыны. Клапаціўся, каб у раба быў дах над галавой і ежа. І работаю раб быў забяспечаны. Існавала толькі адно неістотнае адрозненьне ад нашай дэмакратыі. Рабаўладальнік сам судзіў раба і сам выконваў прысуд. У нас жа ёсьць нават Вярхоўны суд. Ягоны старшыня ўваходзіць у лік дванаццаці вышэйшых службовых асоб. Усе яны аднадумцы з прэзідэнтам, па прызнаьні самаго Лукашэнкі, а таму дэмакратыю ўсе разумеюць аднолькава. Так што і судовая сістэма ў нас адрозніваецца ад рабаўладальніцкай толькі тым, што прэзідэнт сам не выконвае прысуд.

Як жа сорамна  было тлумачыць міліцэйскім афіцэрам, якія ўсе маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю, што іх абавязак не затрымліваць мегафоны, а наадварот, дапамагчы людзям з гукаўзмацненьнем. Бо права на мітынг і на іншадумства мы маем па Канстытуцыі. А права без гарантыі яго рэалізацыі проста здзек і насмешка. Абавязак міліцыі –

 гарантаваць нам нашы правы. Але што браць з гэтых людзей у чорнай форменнай вопратцы, калі так правы чалавека разумее ўся ўладная вертыкаль?

Па сканчэньні мітынга на тралейбусным прыпынку я бачыў, як у бок цэнтра праімчала 7 ці 8 агромных закрытых машын для перавозкі арыштаваных. Яны былі пустыя. І гэта плюс Чарнобыльскаму шляху 2012 года. Бо мінскія ўлады аказаліся не ў стане прадэманстраваць,  як яны разумеюць грамадскі дыялог і палітычны кампраміс.

 Прафесар Юрый ХАДЫКА.       

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!