Маладафронтаўцу Яроменку далі сем сутак

3

 Пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Яроменак прыйшоў падтрымаць сваіх таварышаў — Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, якіх асудзілі 27 красавіка за ўдзел у акцыі апазіцыі “Чарнобыльскі шлях” на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яроменка перад будынкам суду.

Па словах Лойка, Яроменка асудзілі за дробнае хуліганства. “Нібыта ён перад будынкам суда Савецкага раёна размахваў рукамі, лаяўся матам”, — сказала Лойка.

Варта адзначыць, што Уладзімір Яроменак з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010. Яго асудзілі на тры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але 13 жніўня 2011 вызвалілі на падставе ўказа кіраўніка дзяржавы аб памілаванні. Над Яроменкам устаноўлены прэвентыўны надгляд.

               

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!