Хлопцаў затрымалі па дарозе дадому. Намесніка старшыні “Маладога фронту” Міколу Дземідзенку затрымалі на станцыі метро “Маскоўская”. Людзі ў цывільным, якія увесь час ішлі за групай маладых людзей, у якой быў Мікола, паведамілі, што ім патрэбны толькі ён.

Маладафронтаўцы лічаць, што прычынай затрымання стаў плакат, які Мікола Дземідзенка трымаў у руках падчас выступу на мітынгу: “Саша, ты дурак?”. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што дагэтуль незразумела па якім жа артыкуле абвінавацілі Дземідзенку.

Што да абвінавачванняў Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, то ў адміністрацыйным пратаколе фігуруе адзін артыкул – дробнае хуліганства. У міліцыі хлопцам патлумачылі, што на думку міліцыянераў, менавіта яны выхапілі сцягі “Вясёлка” у прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў падчас жалобнага шэсця.

Ноч маладафронтаўцы правялі ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Паплечнікі ўжо чакаюць іх на ганку суда.

Поделиться ссылкой: