Гэта Раман Васільеў, чые паплечнікі распавялі, што былі сведкамі яго жорсткага затрымання. Па словах маладых людзей, міліцыянты збівалі Рамана, калі ён ляжаў на зямлі. У судзе яму стала кепска. Выкліканыя медыкі, агледзеўшы затрыманага, канстатавалі ў яго праблемы са здароўем і рэкамендавалі шпіталізацыю. Характар праблемаў карэспандэнту «Народнай Волі» не патлумачылі.

Згодна з рэгламентам, на шпіталізацыю мусіць даць дазвол суддзя. Спадар Паўлічэнка даў гэты дазвол і Раман быў накіраваны ў шпіталь.

Поделиться ссылкой: